СО́Ф’Я АЛЯКСЕ́ЕЎНА (27.9.1657, Масква — 14.7.1704),
правіцельніца Расіі ў 1682—89. Дачка цара Аляксея Міхайлавіча ад першага шлюбу. Вызначалася розумам і энергіяй, была адукаванай жанчынай (выхаванка Сімяона Полацкага). Абвешчана рэгенткай пры двух царах — яе малалетніх братах Іване V і Пятру I у час інспіраванага яе прыхільнікамі Маскоўскага паўстання 1682. Апіралася на
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)